UltraВожык Ідэалогія

Лыжы

Прачынаюся ранкам i бачу вусы
З тэлевiзару свецяць яго валасы
З верхавiны зачэсаны ва ўсе бакi
Мнагавектарны хрэн на лыжах

Макаронаў навешаў на галаву
Назбiраў сабе ўрад кабiнетных кратоў
Усе спужалiся, зашылiся, сядзяць, маўчаць
Вось таму толькi хутчэй яго лыжы

Тут спачатку будзе сонца, а потым усход
Тут спачатку будуць лыжы, а потым народ

Лыжы ўлетку i зiмой,
I днём, i ноччу, й ранiццой
На працы, дома, на двары i ў кватэры,
I ў Доме Урада загарнутыя ў паперы

Лыжы
Усюды лыжы
Лыжы

Сёння на Лыжным Базары ў Вiцебску
на лыжню выйдзе галоўны спартсмен краiны -
наш любімы ўсенародна абраны легітымны Прэзідэнт...

Лета ўжо на двары, свет гуляе ў футбол
А мы тут замест ежы лыжы ставім на стол
Ужо змарыўся ўвесь свет лыжню з намі таптаць
Ці не час ужо нам у футбол пагуляць.