UltraВожык Атлантыда

Атлантыда

Вокны маўклівых і высокіх дамоў
глядзяць у вечар надышоўшай вясны.
А ў небе ззяюць тысячы зор, якую сотню гадоў
ужо свецяць, вартуючы нашыя сны.
Назіраюць і сочаць за нашай зямлёй,
глядзяць з увагай на нас з табой.

Скажыце мне, зоры, ці вы бачылі мой край
у старажытныя былыя часы,
князя старога, што свайму сыну казаў: “Ты Раздіму не забывай,
помні: за яе лёс адказваеш ты”.
Шмат вырасла дрэваў за гэты час,
цяпер за Радзіму адказвае кожны з нас.

Мы не ідзем у новы дзень, на сонца свет,
спяшаемся схавацца ў едкі дым ад цыгарэт,
запіць сумленне кубкам чорнага віна.
Атлантыда кліча нас (чакае нас), а нас няма.